Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

31.07.2020

І пытанні, і падзякі — Алег Белаконеў працаваў у сваёй выбарчай акрузе

Галоўны ўрач ЦГіЭ Алена Пархімчык, Сяргей Кручок, Алег Белаконеў.

Ліпеньская праграма знаходжання ў сваёй выбарчай акрузе для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Белаконева была яшчэ больш насычанай, чым папярэднія рабочыя перыяды.

Алег Аляксеевіч на гэты раз сустракаўся з калектывамі СГФ ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» «Светлая Ніва», Мар’інагорскай ЦРБ, ААТ «Пухавічынафтапрадукт», «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод», ГВ ААТ «Пухавічыгандаль», ДРБУ №169, філіял КУП «Мінскаблдарбуд» «ДЭУ №68» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Пухавіцкага лясгаса, райваенкамата, ТЦСАН, жыхарамі Дукорскага і Блужскага сельсаветаў.

— У «Светлай ніве» дэпутат вырашаў пытанне аб забеспячэнні жыхароў вёскі Перамога пітной вадой, — гаворыць памочнік дэпутата Людміла Літавор. — Тут склалася такая сітуацыя, выйсці з якой магчыма толькі пры ўмове аб’яднання намаганняў усіх зацікаўленых асоб. Прыняць удзел у будаўніцтве калектыўнай свідравіны, якую пасля перададуць на баланс сельгаспрадпрыемства, гатова кіраўніцтва Мінскага маторнага завода, аднак палову кошту свідравіны павінна аплаціць насельніцтва. Для гэтага трэба стварыць кааператыў. І ў гэтым выпадку вада «прыйдзе» ў дамы па значна меншым кошце, чым той, што прыйдзецца заплаціць за індывідуальную свідравіну.

Яшчэ адзін калектыўны зварот да дэпутата датычыўся вяртання такога патрэбнага для людзей паняцця, як «прыпынак па патрабаванні». Напрыклад, у Залогу Пяцігодкі ёсць толькі адзін афіцыйны прыпынак для грамадскага транспарту. І людзям даводзіцца пераадольваць значныя адлегласці. Гэтае пытанне дэпутат плануе вынесці на абмеркаванне адпаведных службаў.

У Мар’інагорскую ЦРБ і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Алег Белаконеў прыехаў у чарговы раз не з пустымі рукамі. Разам са спонсарам Сяргеем Кручком (ТАА «Авентро-Бел») яны прывезлі ў падарунак медыкам ЗВЧ-печы, якія дапамогуць стварыць больш камфортныя ўмовы на працоўных месцах.

Падчас «прамых ліній», якія правёў дэпутат, былі агучаны пытанні, што тычыліся традыцыйна стану дарог, медыцынскага абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Але акрамя пытанняў, Алег Белаконеў пачуў і словы падзякі за тое, што ў Габрыелеўцы і Пухавічах гарачая вада падаецца штодня.
Алена МАКСІМАВА.

Прочитано 86 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика
Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»