Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

28.07.2020

Кіраўнік справамі Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч сустрэўся з калектывам цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак»

Кіраўнік справамі  Мінскага  аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч у  рамках дзён інфармавання насельніцтва  пастаянна бывае ў  розных  працоўных  калектывах  Міншчыны.  Кажа, што на такіх сустрэчах цэніць абмен інфармацыяй: з аднаго боку, грамадзяне на месцах больш падрабязна даведваюцца аб тым, што адбываецца ў іншых рэгіёнах, з другога — работнікі  аблвыканкама з першых вуснаў чуюць пра тое, што хвалюе людзей.

Сустрэча з працоўным калектывам цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» для Уладзіміра Гурыновіча пачалася з невялікай экскурсіі па цэнтры, падчас якой кіраўнік справамі Мінаблвыканкама пераканаўся, што ў нашым раёне створаны вельмі добрыя ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў дзяцей у іх вольны ад вучобы час.

Далей Уладзімір Гурыновіч сустрэўся з педагогамі і спыніўся на некаторых аспектах развіцця Мінскай вобласці, адной з самых эканамічна моцных абласцей рэспублікі. ААТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «БелАЗ» — Кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг», холдынг «Мясамалпрам», ЗАТ «Штадлер Мінск», ААТ «Смалявічы бройлер», ЗАТ «Август-Бел», СЗАТ «БелДжы»… — гэта наша Міншчына.

З кожным годам вобласць пашырае межы супрацоўніцтва з краінамі блізкага і далёкага замежжа.  Усё гэта — дадатковыя магчымасці для развіцця сацыяльнай сферы, якая штогод «прырастае» новымі дашкольнымі ўстановамі, аб’ектамі аховы здароўя.

28 07 20 11Нельга не заўважыць, што Міншчына сёння — гэта яшчэ і велізарная будаўнічая пляцоўка, дзякуючы чаму тысячы жыхароў вобласці становяцца  навасёламі.

Якой стане наша вобласць у будучыні, залежыць ад тых, хто сёння тут жыве і працуе.  Уладзімір Гурыновіч акцэнтаваў увагу на важнай падзеі, якая адбудзецца ў Беларусі 9 жніўня.  Ён заклікаў кожнага выканаць свой грамадзянскі абавязак і зрабіць выбар.  Выбар сваёй будучыні.

Алена Максімава.

Прочитано 83 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика
Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»