Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

13.01.2020

Першы міжнародны конкурс мастацтваў прайшоў у Мар’інай Горцы

На пляцоўцы Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў у дні зімовых канікул упершыню праходзіў  Міжнародны конкурс мастацтваў “Скарбонка талентаў”. Яго арганізатарам выступіла ТАА “Artivities” (Масква),  а адным з заснавальнікаў  стала  дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў імя  Івана Во-сіпавіча Ахрэмчыка” (Мінск). Конкурс праходзіў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, СТАА “Марозпрадукт”, ААТ “Машхарчпрад”, ТАА “Пухавічыгандаль”, ТАА “Пухавічымясапрадукт”.

Конкурс шматжанравы. На ім былі прадстаўлены  вакал, харэа-графія, інструментальнае выканальніцтва, тэатральнае мастац-тва, музычная тэорыя, выяўленчае мастацтва. У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел каля 5000 юных талентаў з 50 гарадоў. Пухавіцкі раён прадстаўлялі навучэнцы Мар’інагорскай і Рудзен-скай   дзіцячых школ мастацтваў.

Лагічным стала пытанне, чаму такое маштабнае мерапрыемства вырашана было правесці ў Мар’інай Горцы. На яго адказалі арганізатары мерапрыемства.

— На адным з конкурсаў, што праходзіў у мінулым годзе ў Польшчы, я звярнула ўвагу на прадстаўнікоў Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, — расказала дырэктар конкурсу, прадстаўнік маскоўскай кампаніі “Artivities”  Марына Лаяновіч. — Дзеці выступалі вельмі дастойна, заваявалі шмат узнагарод у розных намінацыях.  Мы пазнаёміліся з педагогамі. У ходзе зносін высветлілася, што многія думкі наконт падтрымкі юных талентаў у нас супадаюць. Паступова з’явілася ідэя  арганізаваць міжнародны конкурс на базе школы, каб даць дадатковую  магчымасць дзецям з рэгіёнаў праявіць сябе, наладзіць сувязі,   атрымаць кансультацыі ў прафесіяналаў. Дарэчы, у нашай кампаніі такі вопыт ёсць. Ідэя знайшла  падтрымку. Конкурс адбыўся,  спадзяёмся, што ён стане традыцыйным і атрымае пухавіцкую прапіску.

—  Наша навучальная ўстанова на працягу шэрагу гадоў рэалізуе праект “Мы — для дзяцей”, —  расказаў дырэктар гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса “Мастацкая і музычная адукацыя”  Міхаіл Пазднікаў. — Яго  мэта  — у розных кутках Беларусі выяўляць юных адораных музыкантаў і мастакоў, сарыентаваць іх у набыцці прафесіі “мастак” альбо “музыкант”. У  межах праекта педагогі гімназіі-каледжа мастацтваў  наведваюць рэгіёны і праводзяць кансультатыўна-метадычныя мерапрыемствы: майстар-класы, семінары-практыкумы па музычным і выяўленчым мастац-тве. Іх мэта — аказаць дапамогу і таленавітым дзецям, і таленавітым настаўнікам у іх развіцці, іх руху наперад. Мы імкнёмся зрабіць так, каб ніводнае таленавітае дзіця  не заставалася без падтрымкі прафесіяналаў. Удзел у конкурсе  “Скарбонка талентаў” у якасці суарганізатараў  — гэта працяг нашага праекта “Мы —для дзяцей”.  Бо ў планах педагогаў гімназіі-каледжа мастацтваў была не проста работа ў журы, але і правядзенне разнастайных кансультатыўных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў конкурсу і іх педагогаў.

Можна сказаць што сапраўдны майстар-клас далі падчас урачыстага адкрыцця конкурсу педагог гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка па класе віяланчэлі Алеся Сакалова і піяніст Дзяніс Ліннік. Дарэчы,  яго творчы лёс — гэта своеасаблівы прыклад таго, што можа атрымацца ад плённага супрацоўніцтва таленавітага вучня з прафесійнымі педагогамі.  Дзяніс Ліннік — наш зямляк: нарадзіўся ў Мар’інай Горцы. Асвойваць ігру на фартэпіяна пачаў ва ўзросце сямі гадоў у  Мар’інагорскай дзіцячай школе мастацтваў, затым у гімназіі-каледжы мастацтваў імя  Ахрэмчыка. У 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, у  2017 годзе — у музычную акадэмію Базеля ў Швейцарыі. Дзяніс —  пераможца і лаўрэат шматлікіх  міжнародных  конкурсаў, двойчы лаўрэат і стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод  шматлікіх узнагарод музыканта залаты  медаль Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц  СНД  (2016 год). Піяніст вядзе актыўную канцэртную дзейнасць:  выступаў з сольнымі праграмамі ў Беларусі, Іспаніі, Францыі, Швейцарыі, Італіі і Нідэрландах, а таксама дае  канцэрты  ў складзе розных камерных ансамбляў. З 2018 года з’яўляецца сузаснавальнікам і арт-дырэктарам праекта “Camerata Rhein” (Швейцарыя). Дзяніс Ліннік, безумоўна, з’яўляецца зоркай  сусветнай велічыні. І, як патлумачыў Міхаіл Пазднікаў, для Беларусі ў музыцы ён зрабіў тое ж, што Дар’я Домрачава ў спорце.

Зразумела, што юным піяністам, якія прымалі ўдзел у конкурсе, прыйшлося пахвалявацца, бо  Дзяніс Ліннік працаваў у журы, якое, дарэчы, было вельмі прафесійным.  У яго склад  увайшлі  прафесійныя музыканты і музыказнаўцы, мастакі. Прыемна, што ў іх ліку была і наша зямлячка, член бацькоўскага камітэта Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, піяністка Алена Лабанок.

Патрэбна дадаць, што гэта было невыпадкова. Прадстаўнікі бацькоўскага камітэта школы  пры-клалі нямала намаганняў, каб конкурс адбыўся. Педагогам школы яны дапамагалі  ў арганізацыі, працавалі са спонсарамі.

Прыемна, што агульныя намаганні далі свой вынік. Пухавіччане на конкурсе атрымалі каля дваццаці ўзнагарод рознай вартасці. Першы конкурс для нашага раёна стаў па-сапраўднаму паспяховым.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Прочитано 54 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2019
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика
Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»