Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

08.08.2019

Узнагароды лепшым

У раёне працягваюць віншаваць тысячнікаў

 

Камбайнераў і вадзіцеляў, якія запісалі на свой рахунак тысячу тон зерня, з кожным днём становіцца ўсё больш. На пачатак тыдня ў спісе перадавікоў было дванаццаць  прозвішчаў, на раніцу пятніцы іх ўжо больш за дваццаць. 

Старшыня райвыканкама Віктар Каляда і начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Анастасія Кузьміна працягваюць віншаваць перадавікоў на палях. Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі ў аўторак атрымалі Аляксандр Лях і Віктар Барсук з ААТ “Голацк”, Міхаіл Грышук і Дзмітрый Кураў з СУП “Дукора-Агра”. Міхаіл Уладзіміравіч і Дзмітрый Аляксандравіч — работнікі ААТ “Машчархпрад”. На перыяд уборачнай кампаніі яны сталі адным экіпажам і разам з шасцю іншымі камбайнамі ўбіраюць ураджай на дукорскіх палетках.

Да ліку тысячнікаў далучыліся таксама старшыя камбайнеры ААТ “Зазерка” Дзмітрый Клунко, Сяргей Лабус і Уладзімір Асіпук з ААТ “Агра-Абярэг”. Уладзімір стаў першым тысячнікам сярод моладзі.  Старшыня аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка ўручыла яму памятны падарунак.  

У сераду прадстаўнікі райвыканкама зноў накіраваліся на палі з прыемнай місіяй. Падзякі старшыні райвыканкама ўручылі экіпажу ААТ “Зазерка” Андрэю і Валерыю Баласаям. Як і ў папярэднія гады, тысячнікам стаў малады камбайнер гэтай гаспадаркі Міхаіл Булгак.

Чарговы раз госці завіталі ў ААТ “Агра-Абярэг”,  дзе тысячнага намалоту дасягнуў Уладзімір Пакроўскі. А вось у сельгасфіліяле “Дрычын” і ААТ “Племянны завод “Індустрыя” тысячнікаў віншавалі ўпершыню. Падзякі і грашовыя прэміі атрымалі Сяргей Дацкевіч і Анатолій Молчан з сельгасфіліяла “Дрычын”, Мікалай Прылепаў і Аляксандр Шухаў з ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.

Да віншаванняў падчас жніва традыцыйна далучаюцца і прафсаюзы. У цэнтры  ўвагі прафсаюзных арганізацый — работнікі сталовых і зернесушыльных комплексаў, якія таксама ўносяць свой уклад у агульны ўраджай. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская на гэтым тыдні павіншавалі загадчыцу сталовай ААТ “Агра-Абярэг” Галіну Барысенка і  повара Ірыну Шапецька. Прафсаюзныя граматы і грашовыя прэміі атрымалі таксама аператар зернесушыльнага комплексу СВФ “Дрычын” Мікалай Каралькевіч, загадчык мехмайстэрняў ААТ “Зазерка” Сяргей Стоцкі.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.minsk-region.by/ru/novosti-regiona/item/17015-uznagarody-lepshym.html#sigProId922963fead
Прочитано 278 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2019
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика
Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»