Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

02.08.2019

З падзякай за працу

Штогод камбайнеры ААТ “Голацк” і СУП “Дукора-Агра” паказваюць добрыя вынікі работы на жніве. З працоўнымі перамогамі іх традыцыйна віншуюць кіраўнікі сельгасарганізацый, прафсаюзы. На гэтым тыдні першыя тысячнікі раёна атрымалі падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі.

Віктар Каляда павіншаваў хлебаробаў і падзякаваў ім за працу. Віктар Міхайлавіч адзначыў добрую падрыхтоўку тэхнікі, што дазваляе камбайнерам паказваць высокія вынікі.

Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі камбайнеры, якія намалацілі тысячу тон зерня без уліку рапсу. Першымі тысячнікамі сталі экіпажы ААТ “Голацк”. Гэта Аляксандр Расолька і Яўген Кубры; Мікалай і Ігар Тарасевічы; Алег Маркаў і Руслан Сідарэнка. У СУП “Дукора-Агра” першымі тысячу тон зерня намалацілі Павел Абакунчык і Фёдар Зазулюк.

Павіншаваць механізатараў з працоўнай перамогай прыехалі таксама першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анастасія Кузьміна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка, кіраўнікі гаспадарак, ансамбль народнай песні “Весялуха” Голацкага СДК і народны гумарыстычны гурт “Сяброўкі” Дукорскага СДК.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.minsk-region.by/ru/novosti-regiona/item/16986-z-padzyakaj-za-pratsu.html#sigProIdd4d7ad6da7
Прочитано 77 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2019
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика
Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»