Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

08.02.2019

Гаспадаркі Пухавіцкага раёна накіроўваюць увагу на развіццё жывёлагадоўлі

На развіццё жывёлагадоўлі ў апошні час накіравана ўвага ў многіх гаспадарках  раёна.  Будаўніцтва  новых  жывёлагадоўчых  памяшканняў, паляпшэнне кармавой базы дае свае вынікі.

Відавочна гэта ў ААТ “Агра-Абярэг”. За мінулы год валавы надой у гаспадарцы склаў 7686 тон малака. Надой на карову — 5749 кілаграмаў. З  пяці  малочнатаварных    фермаў  чатыры  паказваюць стабільна высокія вынікі.  На  МТФ  “Дудзічы-1” надой на карову склаў  у  2018  годзе    6069    кілаграмаў   малака,  на  МТФ  “Наваполле” —  5999  кілаграмаў  малака, на  МТФ “Ленінск” — 5850 кілаграмаў  малака, на  МТФ “Дудзічы-2” — 5771 кілаграм малака.  Дырэктар сельгаспрадпрыемства   Пётр  Казак падкрэсліў, што ганарыцца вынікамі, якія дасягнуў калектыў зааветспецыялістаў,  аператараў   машыннага   даення і аператараў па  вырошчванні буйной рагатай жывёлы. З такімі працавітымі  людзьмі ў гаспадаркі ёсць патэнцыял, таму задача на гэты год — атрымаць сярэдні надой на  карову  6000  кілаграмаў   малака.

Нагодай для сустрэчы з калектывамі фермаў стала рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”.  У гаспадарку разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК  Людмілай Ленкавец завітаў намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК  Пётр Окунеў. Яны выказалі шчырыя словы падзякі за няпростую працу жывёлаводаў і пажадалі  дасягнення  яшчэ  лепшых  вынікаў.

Падзячныя лісты Пётр Окунеў уручыў аператарам машыннага даення  МТФ  “Грэбень”  Марыне Граблюк і МТФ “Наваполле” Ніне Петравец. Гэтыя работніцы ўзначальваюць спіс лепшых аператараў машыннага даення  гаспадаркі.  У мінулым  годзе надой на карову ў Марыны Васільеўны склаў 8617 кілаграмаў малака, у Ніны Іванаўны — 6834 кілаграмы. Такі ж падзячны  ліст  атрымала Ганна  Асіпук, якая даглядае цялят ад нараджэння да двух месяцаў на МТФ  “Дудзічы-2”.   Сярэднясутачная прывага ў вазе ў яе групе складае 715 грамаў.

Падзякай і падарункамі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК адзначаны аператар машыннага даення МТФ “Наваполле” Вольга Мястоўская (сярэдні надой на карову  6389 кілаграмаў малака), аператар па штучным асемяненні   Сяргей  Цішкін,  брыгадзір МТФ “Наваполле” Таццяна Находзька.

Усе работнікі жывёлагадоўчай  галіны  заслугоўваюць падзякі за сваю працу, таму кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт гаспадаркі не маглі пакінуць іх без увагі. Дырэктар Пётр Казак уручыў падарункі аператарам машыннага даення Алене Воранавай, Веры Хілько, Таццяне Гурынай, Ірыне Пакроўскай, у якіх надой на карову перавышае 6450 кілаграмаў малака. За добрасумленную працу адзначаны   галоўны   заатэхнік  Наталля Таранчанка і брыгадзіры  малочнатаварных ферм Вольга Літвін, Валянціна Баранава, Людміла Хадыка. Падарункі таксама атрымалі жывёлаводы Міхаіл Корбут, Віталь Баранаў, Алена Чычко,   Андрэй    Мястоўскі,   Канстанцін  Брандт.

Вучні Азярычынскага НПК дзіцячы сад-базавая школа падрыхтавалі канцэрт. З цікавасцю і гонарам глядзелі яго  работнікі жывёлагадоўлі, бо большасць юных артыстаў —  дзеці  працаўнікоў  гаспадаркі.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ. 

Прочитано 48 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2019
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter
Разработка: Группа компаний «Октябрьский»

Яндекс.Метрика