Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 3-45-60

E-mail: isp@pukhovichi.minsk-region.by
(для деловой переписки)

13.03.2018

На мехдварах рыхтуюцца да вясны

13 03 2018 1

Каляндарная вясна ўжо наступіла. Для земляробаў гэта адзін з напамінаў пра хуткі старт пасяўной кампаніі. Сяўба на Пухавіччыне пачнецца, як толькі дазволіць надвор’е, таму тэхніка павінна быць падрыхтавана загадзя і мець допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Атрымаць адпаведныя  адзнакі трактары, прычэпы і  самаходныя сельгасмашыны павінны былі на працягу лютага.  Да  праходжання  дзяржтэхагляду гаспадаркі аднесліся па—рознаму.

—  Завяршыўся першы этап дзяржтэхагляду. Сёлета сельгасарганізацыі  падрыхтаваліся да яго лепей, чым у 2017 годзе. Сярэдні працэнт прахождання з першага разу склаў 47 працэнтаў,  летась  —  толькі  30 працэнтаў, — расказвае  начальнік інспекцыі Дзяржтэхнагляду раёна Дзяніс Шырокі. —  Падкрэслю, что гэта сярэдняя лічба па раёне.  Хочацца адзначыць сельгасарганізацыі, у якіх працэнт  праходжання  дзяржтэхагляду з першага разу  адзін з самых высокіх.  Гэта ААТ “Голацк”  — 76 працэнтаў,   ПСУ  “Рудзенскае” — 64 працэнта, ААТ “Зазерка” — 60 працэнтаў.

Ладзяцца справы ў інжынерных службаў іншых гаспадарак. У сельгасфіліяле “Дрычын” адзнаку аб праходжанні дзяржтэхагляду з першага разу  атрымала 59 працэнтаў тэхнікі, у СУП “Дукора-Агра”  — 57 працэнтаў, у ААТ “Агра-Абярэг” — 55 працэнтаў,  у ААТ “Племянны завод “Індустрыя” —  50 працэнтаў.  Гаспадаркі  зацікаўлены як мага хутчэй завяршыць прахо-джанне тэхагляду. Напрыклад, СУП “Дукора-Агра” прайшло гэты іспыт паўторна, і на пачатак тыдня працэнт гатоўнасці тэхнікі да ўдзелу ў дарожным руху складаў 84 працэнты. Усе 23 трактары прайшлі тэхагляд, на чарзе  — прычэпы.

—  Ёсць сельгаспрадпрыемствы, якія значна ўскладняюць агульную сітуацыю і цягнуць уніз сярэдні  працэнт праходжання  дзяржтэхагляду. Гэта  ААТ “Суцінскі” і сельгасфіліял “Светлая ніва”. У названых гаспадарках у назначаны дзень ні адзін трактар не быў   падрыхтаваны  да  дзяржтэхагляду, — працягвае Дзяніс Шырокі. — У ліку адстаючых гаспадарак таксама сельгасфіліял “Чырвоны Май” і ААТ “Шацк”. Адзнакі  аб  праходжанні  тэхагляду   ў  названых  сельгасарганізацыях  атрымалі толькі   17 і  21 працэнт  тэхнікі адпаведна.

Пры першым наведванні мехдвароў прадстаўнікі раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду і супрацоўнікі ДАІ выдавалі прадпісанні, якія забараняюць эксплуатацыю тэхнікі, што не прайшла тэхагляд.  На  ліквідацыю выяўленых недахопаў і завяршэнне рамонту непрадстаўленай тэхнікі было адведзена дзесяць дзён. Цяпер інжынерныя  службы  здаюць  іспыт  паўторна. Да 15 сакавіка тэхагляд павінен быць цалкам завершаны.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Прочитано 54 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2018
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter