Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Новости  >  Новости региона
Новости региона
09.08.2017
Ёсць тысяча!

На хлебнай ніве Пухавіччыны вызначыліся першыя тысячнікі. Многіх з тых, каго днямі віншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец, не трэба і прадстаўляць. Шмат гадоў яны працуюць у сваіх гаспадарках і пастаянна становяцца перадавікамі жніва.


Першым камбайнерам у раёне, які пераадолеў мяжу намалоту ў 1000 тон збожжа, стаў Мікалай Крукоўскі з СУП “Дукора-Агра”.



Традыцыйна ў ліку першых віншаванні прымаюць камбайнеры ААТ “Голацк”. Адразу тры экіпажы з гэтай гаспадаркі заслужана называюцца тысячнікамі. Віктар Гардзіенка і Сяргей Стулянкоў, Мікалай і Ігар Тарасевічы, Аляксандр Расолька і Яўген Кубры папоўнілі скарбонку сваіх працоўных дасягненняў.




— Для мяне гэта дванаццатае жніво. У 2006 годзе атрымаў новы камбайн “Лексіён-570”, з тых часоў атрымліваецца дасягаць добрых вынікаў. Безумоўна, штогод іх хочацца паляпшаць, таму вельмі стараемся ў такую адказную пару, — гаворыць Віктар Гардзіенка. — Убіраць яшчэ шмат, колас сёлета важкі. Бліжэйшая мэта — намалаціць больш за 2 тысячы тон.


Падзякі і грашовыя прэміі перадавікам уручылі прама на хлебнай ніве. Віншуючы тысячнікаў з працоўным поспехам, Сяргей Ленкавец адзначыў, што на нашых палях працуюць  сапраўдныя прафесіяналы. Старшыня райвыканкама ўпэўнены, што тысячнага намалоту ў раёне дасягнуць многія камбайнеры.



Падарункі лепшым камбайнерам і вадзіцелям уручыла таксама старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч. Вясёлы настрой перадавікам з песнямі пад баян забяспечылі ўдзельніцы жартоўнага гурта “Сяброўкі” Дукорскага СДК.



Хутка віншаванні і добрыя пажаданні будуць гучаць і ў адрас іншых камбайнераў. З кожным днём тысячнікаў у раёне становіцца ўсе больш.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»