Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Новости  >  Новости региона
Новости региона
17.05.2017
Областной фестиваль фольклорного искусства «Фальклорная талака» состоится 21 мая в Борисове

У фестывалі бяруць удзел 28 калектываў з 14 раёнаў Мінскай вобласці. Сярод іх: аўтэнтычныя фальклорныя гурты, якія валодаюць манерай выканання песеннага фальклору і дзіцячыя калектывы побытавага танца, якія займаюцца пераемнасцю мясцовых традыцый. Агульная колькасць удзельнікаў – 380 чалавек.


Майстры народных мастацкіх рамёстваў прадставяць традыцыйныя народныя рамесныя вырабы свайго раёна, прадэманструюць падчас фестывалю старажытныя тэхналогіі іх вырабу.


Фестывальнае дзеянне адбываецца на 2 пляцоўках – песеннай і танцавальнай. Па выніках фестывалю каллектывы ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.


У рамках фестывалю фальклорнага мастацтва адбудзецца конкурс бытавога танца “Мінская кадрыля”.


Кадрыля – шматкаленны парны танец, які зарадзіўся ў асяродку англійскіх сялян, потым “перайшоў” у салоны Францыі, з якіх распаўсюдзіўся па розных краінах свету, захаваўшы гістарычныя рысы  і набыўшы рэгіянальныя адметнасці. Кожная фігура складалася з сольных выступленняў пар і завяршалася агульнымі па. Такім чынам, атрымліваўся складаны, разнастайны і вельмі прыгожы танец, у якім кожная пара магла праявіць сваю індывідуальнасць і адначасова адчуць сябе часцінкай агульнага кола танцораў. Так і беларускі фальклор, складаючыся з мясцовых асаблівасцей, утварае нашу агульную творчую спадчыну.



У конкурсе прымуць удзел танцавальныя калектывы і пары з Мінскай вобласці, ганаровыя госці з г. Барысава і г. Мінска.


Фальклорныя гурты пазнаёмяць з лепшымі ўзорамі традыцыйных танцаў Міншчыны, амаль 60 танцавальных пар паспаборнічаюць за ганаровае найменне “Лепшыя танцоры Мінскай вобласці”. У конкурсе танцавальных пар 6 узроставых груп.


Для гасцей свята будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, усе жадаючыя змогуць навучыцца беларускім побытавым танцам на майстар-класах.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»