Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
13.09.2017
У земляробаў увосень — работ восем…

Час жніва ў сельскай гаспадарцы нездарма называюць гарачым перыядам. Аднак актыўная работа на палетках вядзецца не толькі падчас уборачнай кампаніі: восень, як гаворыць народная мудрасць, прыносіць земляробам восем работ.



Сяргей Савіч.


Упэўніцца ў гэтым можна, пабываўшы на палях раёна. У гаспадарках працягваецца сяўба азімых збожжавых культур, ворыва, падрыхтоўка глебы, унясенне мінеральных удабрэнняў. Масава вядзецца таксама ўборка саломы. Земляробы сельгасфіліяла “Светлая ніва” ААТ “Мінскі маторны завод” аднымі з першых набліжаюцца да заканчэння гэтага віду работ.


Гаспадарцы трэба вызваліць ад саломы 1100 гектараў. Ужо ўбрана больш за 910 гектараў. На палях працуюць два прэс-падбор-шчыкі. Гэтай работай заняты Сяргей Савіч і Леанід Герасіменка.


Сяргей Аляксандравіч — адзін са старажылаў сельгасфіліяла: працуе тут з 1988 года. Шмат гадоў задзейнічаны на ўборцы саломы. У мінулым годзе адзін працаваў на прэс-падборшчыку і ўбраў больш за 1000 гектараў плошчы. За такі высокі вынік атрымаў узнагароду ад райвыканкама як лепшы механізатар на ўборцы саломы.


— У дзень ўбіраю прыкладна 20 гектараў, — расказвае Сяргей Савіч. — Поле, на якім працуем зараз, — тарфянік, таму працэс ідзе не так хутка. Аднак нам за-сталося няшмат. Калі будзе добрае надвор’е, то хутка справімся.


— Нашы механізатары працуюць добра. Аднак цалкам спра-віцца толькі сваімі сіламі па розных прычынах не можам, таму дапамогу нам аказвае ААТ “Будмантаж”. З гэтым прадпрыемствам супрацоўнічаем шмат гадоў, яно дапамагала нам будаваць даільна-малочны блок на малочнатаварнай ферме “Вясёлае”. Леанід Герасіменка — работнік ААТ “Будмантаж”, — расказвае галоўны аграном сельгасфіліяла Дзяніс Рабуха. — Таксама на палях працуе тэхніка гэтага акцыянернага таварыства і ААТ “Мінскі аграсэрвіс”.


Уборку саломы земляробы раёна збіраюцца завяршыць да 20 верасня. У планах — нарыхтаваць 2000 тон.


Ворыва глебы праводзіў Дзмітрый Шарак, Уладзімір Сінягоўскі займаўся падрыхтоўкай. Азімы клін у сельгасфіліяле складае 650 гектараў. Іх засявае Аляксандр Савіч. Пры спрыяльным надвор’і штодзень ён засявае каля 40 гектараў. Насенне сейбіту падвозіць Алег Плясецкі.


Днямі ў сельгасфіліяле пачнецца другі ўкос шматгадовых траў, якія растуць на 100 гектарах, і уборка кукурузы (яе пасеялі на 270 гектарах). Уся патрэбная тэхніка ўжо чакае свайго выхаду ў поле.


Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»