Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
12.09.2017
Ідзе сяўба азімых

Восеньскія дні робяцца ўсё карацейшымі, аднак клопатаў у земляробаў у гэтую пару не становіцца менш. Хутка пачнецца ўборка кукурузы на сілас. Цяпер на парадку дня — азімая сяўба.


Актыўна пачалі сеяць азімыя збожжавыя ў ААТ “Ражджэственскае-агра”. Азімы клін у гаспадарцы складаюць 420 гектараў пшаніцы і 480 гектараў трыцікале.



Барыс Саўчык.


Гэтыя культуры сеюць вопытныя механізатары Сяргей Бункевіч і Пётр Данчанка. Насенне ім падвозіць Анатоль Котаў. Аднак на гэтым тыдні сейбіты былі вымушаны рабіць перапынкі ў працы: працяглыя дажджы не дазвалялі выехаць на палі.


— Мы стараемся выкарыстаць кожны пагодлівы момант. Да 25 верасня плануем справіцца з сяўбой, — расказвае галоўны аграном Ганна Фінская. — Сеем сваё насенне, падрыхтоўкай якога займаюцца машыністы КЗС Уладзімір Малішэўскі і Валерый Шайкоў. Таксама для сорта-змены і сортаабнаўлення закупілі насенне эліты ў эксперыментальнай базы “Натальеўск”, з якой працуем не першы год.


Сейбіты Сяргей Бункевіч і Пётр Данчанка за плячыма маюць вялікі вопыт работы. Для іх сезон азімай сяўбы пачаўся ў жніўні. На палетках ужо можна ўбачыць зялёныя ўсходы рапсу (300 гектараў) і свірэпіцы (50 гектараў). Механізатары самі рыхтавалі глебу на тых палях, дзе цяпер вядуць сяўбу збожжавых.


Першым на палі пасля заканчэння жніва выехаў Максім Вераскоўскі. Ён праводзіць ворыва.



Максім Вераскоўскі.


 — У гаспадарцы працую з 2000 года. Задзейнічаны на ворыве і прасаванні саломы, — гаворыць Максім Іванавіч. — Нядаўна гаспадарка набыла трактар “МТЗ- 1523”. На новай тэхніцы заўсёды прыемна працаваць. Стараюся перавыконваць норму: за дзень заворваю ў сярэднім 12-15 гектараў.


Барыс Саўчык гэтымі днямі ўносіць мінеральныя ўдабрэнні.


На мехдвары свайго часу да выхаду ў поле чакаюць кормаўборачныя камбайны. Убіраць кукурузу на сілас будуць Іван Бакунчык і Валерый Раўтовіч. Аднак адзін з камбайнаў ужо задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў: штодзень у гаспадарцы вядзецца ўборка зялёнай масы кукурузы і шматгадовых траў на падкормку жывёле. Працуе на камбайне Валерый Раўтовіч, а на адвозцы — Вячаслаў Смаляк і Сяргей Лаўрыненка.


ААТ “Ражджэственскае-агра” дапамагаюць прадпрыемствы раёна. На палетках сельгасарганізацыі працуюць людзі і тэхніка УП “Жылцепласэрвіс” КГ і ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод”.


Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»