Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
07.09.2017
У ААТ “Аграсімвал” ідзе сяўба азімых


Апусцелыя пасля лета палеткі чакаюць новае зерне. Наступіў час сяўбы азімых збожжавых культур. І гэта работа зараз актыўна вядзецца ў сельгаспрадпрыемствах раёна.


Напрыканцы мінулага тыдня да сяўбы прыступілі земляробы ААТ “Аграсімвал”. Пакуль на палетках працуе адзін сейбіт - Павел Валасевіч. Для маладога чалавека гэта пяты сельскагаспадарчы сезон.


- Пасяўны агрэгат ад трактара практычна не адчапляю. Здаецца, зусім нядаўна сеяў яравыя культуры, цяпер час азімых, - расказвае Павел Валасевіч. - Тэхніка не падводзіць, пастаянна сачу за яе станам. Работа арганізавана добра, абеды прывозяць у поле. Насенне мне падвозіць вопытны вадзіцель Андрэй Шыкунец. У гаспадарцы ён працуе ўжо 30 гадоў.



Павел Валасевіч.


Гэтымі днямі Павел Валасевіч сее азімую пшаніцу. Поле, на якім кіпіць работа, ведае добра: сам рыхтаваў тут глебу напярэдадні сяўбы.


- Сёлета азімы клін у гаспадарцы складае 900 гектараў. Сяўбу пачалі з 350 гектараў азімай пшаніцы. Пакуль сеем сваё насенне першай рэпрадукцыі. 11 тон эліты ўжо закупілі, - расказвае галоўны аграном Марыя Цымановіч. - На чарзе - 270 гектараў трыцікале і 280 гектараў жыта. Часткова будзем сеяць сваё насенне, таксама купім насенне эліты.


Павел Валасевіч уключыўся ў сваю чарговую пасяўную кампанію ў пачатку лета. Ён адзін пасеяў 350 гектараў азімага рапсу і 160 гектараў свірэпіцы. На зялёных усходах рапсу цяпер вядзецца хімпраполка. На гэтым відзе работ задзейнічаны Аляксей Ярмоліч і Мікалай Караткевіч.



Вадзіцель Андрэй Шыкунец.


Напярэдадні сяўбы на палетках пашчыравала нямала земляробаў. Іван Абакунчык праводзіў ворыва, цяпер да гэтага працэсу далучыліся Сяргей Мотуз і Аляксандр Кікот. Пётр Тарасік уносіў фосфарныя і калійныя ўдабрэнні. Анатоль Лабанок працягвае рыхтаваць глебу. Крыху пазней, магчыма, ён далучыцца да працэсу сяўбы.


- Восенню клопатаў у нас значна дадалося. У гэтым годзе да нас далучылі частку былых земляў вытворчага ўчастка “Пухавічы” ААТ “Смалявічы Бройлер” - 500 гектараў. На адным з палёў каля вёскі Загай пасеялі рапс, - працягвае галоўны аграном. - Азімыя культуры традыцыйна даюць большую ўраджайнасць у параўнанні з яравымі. Плануем да пачатку кастрычніка цалкам справіцца з планам азімай сяўбы.


Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»