Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
23.08.2017
Жніво на Пухавіччыне завяршаецца

ААТ «Аграсімвал», ААТ «ПЗ «Індустрыя», ПСУ«Рудзенскае» і сельгасфіліялы «Чырвонымай» і «Светлая ніва» справіліся з планам уборкі. Апошнія гектары ўбіраюць хлебаробы ААТ «Агра—Абярэг»: надвор’е крыху ўмяшалася ў іх планы. З уборачнай плошчы 2505 гектараў намалочана больш за 10500 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць тут склала 42,7 цэнтнера з гектара.


На ўборцы ўраджаю былі задзейнічаны дзесяць камбайнераў, восем з іх сталі тысячнікамі. Усе вадзіцелі гаспадаркі перавезлі больш за тысячу тон збожжа.


З працоўнай перамогай камбайнераў-тысячнікаў павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ВасільТупека. Падзякі і грашовыя прэміі ад райвыканкама атрымалі Анатоль Савіч, Уладзімір Пакроўскі, Мікалай Паўлоўскі, Сяргей Лабус, Аляксандр Верасовіч, Уладзімір Асіпук, Мікалай Ляпешка.


Камбайнер Сяргей Дулік не першы год дапамагае сельгасарганізацыі на жніве. Яму ўручылі падзячныліст ад кіраўніцтва гаспадаркі.



Дырэктар Пётр Казак абмяркоўвае ход жніва са старшымі камбайнерамі Сяргеем Дулікам, Аляксандрам Верасовічам, Анатолем Савічам і вадзіцелем Юрыем Есімчыкам.


Аляксандр Верасовіч, Уладзімір Асіпук, Мікалай Ляпешка, як лепшыя маладыя хлебаробы, таксама атрымалі дыпломы і падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага камітэта БРСМ. Прафсаюзны камітэт гаспадаркі таксама павіншаваў герояў жніва.


Пераможцаў вітаў і дырэктар гаспадаркі Пётр Казак. Ён выказаў шчырыя словы падзякі за працу ўсяму калектыву.


— У гэтым сезоне значная заслуга ў поспеху належыць інжынернай службе. Галоўны інжынер Артур Сачок і начальнік аддзялення “Азярычына” Валянцін Сайкоўскі добра арганізавалі работу па падрыхтоўцы тэхнікі. Камбайнеры адказна аднесліся да сваіх абавязкаў. Разам усё гэта дало свае вынікі, — гаворыць Пётр Казак. — Мы адразу былі нацэлены на прадуктыўную працу. За дзень убіралі ў сярэднім 5-6 працэнтаў ад уборачнай плошчы.


Некаторыя камбайнеры ААТ “Агра-Абярэг” адправіліся на дапамогу суседзям у ААТ “Зазерка”, у якіх сёлета значна павялічылася плошча збожжавых.



Вадзіцель Васіль Моўчан, старшыя камбайнеры Уладзімір Асіпук і Мікалай Ляпешка.


Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»