Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
22.08.2017
У поле — з узнагародамі


Яўген Давыдаў


У сераду віншаванні з нагоды тысячнага намалоту збожжа прымалі камбайнеры ААТ “Племянны завод “Індустрыя” і сельгасфіліяла “Дрычын”.


Падзякі, падзячныя лісты і грашовыя прэміі ад старшыні райвыканкама лепшым рупліўцам хлебнай нівы ўручыла член райвыканкама, старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч. Узнагароды пераможцы раённага спаборніцтва атрымалі прама на полі.


Экіпаж у складзе старшага камбайнера Руслана Каралько і камбайнера Аляксандра Шухава стаў першым тысячнікам у ААТ “ПЗ “Індустрыя”. Разам яны працуюць не адзін сезон. Ужо пераадолелі мяжу па намалоце ў 1550 тон. Павіншаваць перадавікоў прыехаў і дырэктар гаспадаркі Ілля Змачынскі.


Калекцыю сваіх узнагарод папоўнілі таксама тысячнікі з сельгасфіліяла “Дрычын”. Старшы камбайнер Дзмітрый Рымашэўскі і камбайнер Аляксандр Балабкін у адным экіпажы шчыруюць першы сезон. Працоўная перамога на жніве запомніцца ім яшчэ і таму, што дабіліся поспеху на новым камбайне «Палессе GS12A1».



Падчас віншавання камбайнераў на поле прыехаў Яўген Давыдаў. Малады чалавек заняты на адвозцы збожжа. Людміла Гулякевіч і выконваючы абавязкі дырэктара сельгасфіліяла Дзмітрый Сыцік таксама запрасілі яго затрымацца. Яўгену ўручылі падзяку і грашовую прэмію. Аднак гэта не ўсе ўзнагароды для вадзіцеля: ён стаў пераможцам раённай прафсаюзнай акцыі “Маладая Пухавіччына — за ўраджай”. Старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў уручыла маладому чалавеку дыплом і падарунак. Таксама Яўгена павіншавала выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксандра Стош.


— Вадзіцелем на ўборачнай я працую першы сезон. Мой бацька калісьці працаваў у гаспадарцы і заўсёды быў у ліку лепшых. Свой МАЗ 5516 А8 мне перадаў Уладзімір Варона, пастаянны пераможца раённага спаборніцтва. Я не мог не апраўдаць давер сябра і калегі, — расказвае Яўген Давыдаў.



Аляксандр Балабкін і Дзмітрый Рымашэўскі


У сельгасарганізацыю малады чалавек прыйшоў два гады таму. Летась працаваў камбайнерам. Прызнаўся, што працаваць на адвозцы зерня падабаецца. За дзень Яўген у сярэднім перавозіць больш за 100 тон. Цяпер на яго рахунку 2860 тон збожжа. У свой дэбютны сезон малады вадзіцель марыць дасягнуць трохтысячнага рубяжа.


Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»