Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
22.08.2017
Пашана за плённую працу

Падчас уборачнай кампаніі ў спісе перадавікоў штодзень  з’яўляліся новыя імёны. Напрыканцы мінулага тыдня ўзнагароды і грашовыя прэміі ад райвыканкама знайшлі сваіх уладальнікаў.


Рупліўцаў жніва віншавалі ў ААТ “Голацк”. Сюды першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Тупека, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры  і па справах моладзі  райвыканкама Кацярына Касмольская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч завіталі ўжо не першы раз. Былыя экіпажы-тысячнікі ў складзе старшых камбайнераў  Віктара Гардзіенкі, Аляксандра Расолькі, Мікалая Тарасевіча і камбайнераў  Сяргея Стулянкова, Яўгена Кубры і Ігара Тарасевіча ўжо пра праву называюцца двухтысячнікамі. За пераадоленую мяжу па намалоце яны атрымалі чарговыя ўзнагароды ад  райвыканкама і раённага аб’яднання прафсаюзаў.



Да ліку тысячнікаў далучыўся таксама старшы камбайнер гаспадаркі Васіль Ваўчок.


ААТ “Голацк” — адзін з лідараў у раёне па ўраджайнасці і намалоце збожжа. Прадстаўнікі райвыканкама падзякавалі ўсім хлебаробам гаспадаркі за ўклад у агульны каравай. Старшыня прафсаюзага камітэта сельгасарганізацыі Зоя Кікаць ад шчодрай голацкай нівы ўручыла  гасцям каравай. Песні ў выкананні ўдзельніц народнага калектыву “Рэчанька” Голацкага СДК зрабілі цырымонію ўшанавання перадавікоў яркай і вясёлай.



Традыцыйна ў раённым спаборніцтве на жніве высокіх вынікаў дасягаюць хлебаробы ААТ “Зазерка”. Старшыя камбайнеры Віктар Варановіч і Іон Панфіл штогод у ліку тысячнікаў. Выдатна папрацавалі на ўборачнай і вадзіцелі: адразу два прадстаўніка гаспадаркі — Міхаіл Навіцкі і Аляксандр Холад — перавезлі больш за дзве тысячы тон збожжа.


Першымі тысячнікамі ў ЭБ “Зазер’е” сталі старшыя камбайнеры Уладзімір Сарнацкі,  Сяргей Карэлы і камбайнеры Віктар Загарэльскі і Антон Лашнец. Сяргей Карэлы і Антон Лашнец у адным экіпажы працуюць другі сезон. Сяргей  Уладзіміравіч на хлебнай ніве, як кажуць, з дзяцінства: любіць зямлю навучыў бацька, які браў сына на палеткі. Падобная гісторыя  і ў Антона Лашняца. Для камбайнера гэта дзявятае жніво.



Прыемная нагода спыніцца на некалькі хвілін і атрымаць віншаванні за працоўныя поспехі была ў хлебаробаў СУП “Дукора-Агра”. Старшы камбайнеры Віктар Мялаў, Сяргей Абразоўскі і камбайнер Сяргей Буляткін не першы год становяцца тысячнікамі. Сёлета збожжавыя культуры шчодра аддзячылі дукорскім хлебаробам за іх плённую  працу: сярэдняя ўраджайнасць склала каля 50 цэнтнераў з гектара.  


Сёння ў большасці гаспадарак уборачная кампанія завершана. Передавікам пакуль не да адпачынку: яны займаюцца іншымі відамі работ. Жнівень, нягледзячы на надвор’е, застаецца для земляробаў гарачым месяцам.


Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»