Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Аграрный сезон - 2017
Аграрный сезон - 2017
28.06.2017
У ААТ “Шацк” завершаны першы ўкос траў

У гаспадарках раёна завяршаецца першы ўкос траў. На мінулым тыдні з гэтай задачай справіліся земляробы ААТ “Шацк”.У сянажныя траншэі яны заклалі каля трох тысяч тон сенажу. Астатнюю частку неабходных кармоў плануюць нарыхтаваць  другім укосам.


— Сенажаці сёлета не радуюць добрым травастоем. Вясенняе засушлівае надвор’е  не пакінула вільгаці ў зямлі, таму травы не ўрадзілі, — расказвае галоўны аграном  Леанід   Алізар.   —   Спадзяёмся на другі ўкос: у апошнія   дні  чакаем  такі   патрэбны нам дождж. Таксама зараз проводзім падкормку шматгадовых траў. Гэтай важнай справай займаецца Ігар Мацюшэнка.



Механізатар Ігар Бялян.


На сенажацях ААТ “Шацк” шчыраваў свой механізаваны атрад. На касьбе быў задзейнічаны Васіль Ладуцька. Ігар Бялян зграбаў зялёную масу ў валкі, на кормаўборачным камбайне працаваў Аляксандр Міхалковіч. За дзень ён дадаваў на свой рахунак у сярэднім 250 тон зялёнай масы. Агульны вынік яго працы — 3106  тон зялёнай масы. Для маладога чалавека гэта першая корманарыхтоўчая кампанія.


Зялёную масу з палёў у сянажныя траншэі на  МАЗах адвозілі Віктар Еўдакіменка і Максім Бародзін. Разам з імі такі ж  маршрут на трактарах з прычэпамі  выконвалі Дзяніс Дубовік і Станіслаў  Горскі. Зялёную масу вадзіцелі адвозілі  на  малочнатаварныя  фермы   “Лявонавічы”,   “Міхалевічы” і “Задашчэнне”. Трамбавалася  маса  кругласутачна. Днём гэтую работу выконваў  Мікалай Працкевіч,  ноччу —  Дзмітрый   Пархімчык.   Сянажныя  траншэі  на  гэтых  фермах   ужо поўныя,  кожную  з іх  закладвалі  тры-чатыры  дні.



Механізатар Аляксандр Міхалковіч.


Шацкія земляробы прыступілі таксама да нарыхтоўкі сена. Васіль Ладуцька і Ігар Бялян працуюць з касілкай і граблямі. На прэсаванні сухой травы задзейнічаны Ігар Мацюшэнка. У планах — нарыхтаваць 310 тон сена, на дадзены момант у сенасховішчах  60 тон.


— Пакуль усё складваецца няблага, — падсумоўвае галоўны аграном. — Ёсць спадзяванні на кукурузу, робім усё неабходнае, каб атрымаць добрую  ўраджайнасць гэтай культуры. Ігар Дубовік  займаецца яе падкормкай. У бліжэйшыя дні пачнём касіць травы другога ўкосу.


Зладжанай камандзе сельгаспрадпрыемства адпачываць пакуль няма часу. Яна аказвае дапамогу іншым гаспадаркам, якія працягваюць убіраць травы першага ўкосу.


 


Вынікі


На гэтым тыдні ўсе гаспадаркі раёна павінны  завяршыць першы ўкос траў. З пастаўленай задачай  цалкам  справіліся  адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Шацк”, “Голацк”, “Ражджэственскае-агра”, “Вецярэвічы”, “Суцінскі” і ПСУ “Рудзенскае”. З названых гаспадарак найбольшы план нарыхтоўкі сенажу першым укосам — 5000 тон — быў даведзены  голацкім земляробам. У выніку яны нарыхтавалі 8675 тон. Усяго з траў першага ўкосу сельгасарганізацыі павінны нарыхтаваць 74000 тон сенажу. На раніцу аўторка агульная лічба была 70997 тон.


У большасці гаспадарак стаўку робяць на другі ўкос, таму зараз актыўна вядуць падкормку шматгадовых  траў.


 Касавіца на палетках раёна працягваецца. Надвор’е спрыяе ў нарыхтоўцы сена. Сярод лепшых на гэтым відзе работ  — адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Абярэг” і “Племянны завод “Індустрыя”.


 


Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»