Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
22.06.2017
У гаспадарках раёна касавіца ў самым разгары

На агульным рахунку  сельгас-прадпрыемстваў раёна — 50 720 тон сенажу. Да пачатку ліпеня запланавана дасягнуць лічбы  74 000 тон.



Адначасова  з нарыхтоўкай сенажу вядзецца нарыхтоўка сена. Актыўна да гэтага віду работ прыступілі ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя”. Гаспадарцы  неабходна нарыхтаваць 600 тон сена. На раніцу аўторка яго было 225 тон.


— Мы стараемся з максімальнай карысцю выкарыстаць усе дні, калі спрыяльнае надвор’е, — гаворыць галоўны  аграном  Сяргей  Алесік. — Уважліва сочым за вільготнасцю скошанай травы. Сена — добры  корм, асабліва для цялят. Пастараемся  нарыхтаваць яго з  запасам.




Механізатар Віктар Савасцюк. 


Для гэтага ў гаспадарцы ёсць усё неабходнае. Засушлівая вясна не стала перашкодай для нарыхтоўкі сакавітых кармоў з траў першага ўкосу. Дзве сянажныя ямы на МТФ “Блонь” ужо заклалі поўнасцю. Праца працягваецца каля іншых малочнатаварных ферм.


На варашэнні траў працуюць  Дзмітрый Лістападаў і Сяргей  Бабінскі. На прэсаванні —  Віктар  Савасцюк і  Мікалай  Пашкоў. Вынік іх  агульнай працы — прыгожыя  рулоны, якія стараюцца хутчэй адвезці ў сенасховішча.




Механізатар Дзмітрый Лістападаў.


— Чацвёрты год з задавальненнем працую на прэс-падборшчыку з абмоткай рулонаў “Тарнада”: на ім ёсць камеры і камп’ютар, які паказвае, калі трэба скідваць рулон, што значна аблягчае працэс, — расказвае Віктар Савасцюк. — У дні, калі надвор’е не дазваляе праводзіць нарыхтоўку сена, працую на адвозцы зялёнай масы.


На адным полі з Віктарам Іванавічам працаваў Дзмітрый Лістападаў. Іх трактары і агрэгаты хутка перасякалі поле, і з кожным чарговым кругам колькасць рулонаў павялічвалася.


— Зараз у нас самы сезон работы, таму вельмі стараемся, выконваем 2-3 нормы ў дзень, — адзначае Дзмітрый Лістападаў. — Абеды і вячэру дастаўляюць у поле. Інжынерная служба добра падрыхтавала тэхніку. І самі сочым за яе станам, спадзяёмся, што перапынкаў па  тэхнічнай  прычыне  не  будзе.


Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»