Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Аграрный сезон - 2017
Аграрный сезон - 2017
20.06.2017
У ЭБ “Зазер’е” пастаўлена задача вярнуць былыя поспехі

Пра сакрэт атрымання вялікага малака ў ЭБ “Зазер’е” ведаюць не па чутках: не так даўно гаспадарка славілася самымі высокімі надоямі ў раёне. Па розных прычынах лідзіруючую пазіцыю яна саступіла, аднак кіраўніцтва сельгасарганізацыі надае значную ўвагу развіццю жывёлагадоўлі і імкнецца вярнуць былыя поспехі. Матываваны на гэта і ўвесь калектыў.



На малочнатаварнай ферме “Зазер’е” і эксперыментальным  малочнатаварным   комплексе “Пярэжыр” працягваецца летне-пашавы перыяд. У гаспадарцы ўжо некалькі гадоў практыкуюць франтальны выпас. Прыкладна кожную гадзіну (у залежнасці ад травастою)  жывёлу пераганяюць на новае месца.



Дзмітрый Ваўчок.


Гурты падзелены з улікам  прадуктыўнасці і фізіялагічнага стану жывёлы. Асобна пасуцца навацельныя каровы (ад 5 да 90 дзён). Таксама жывёлы падзелены ў залежнасці ад перыяду лактацыі (ад 90 да 150 дзён і ад 150 да 210 дзён). Рацыён для кожнай групы  свой, адрозніваецца колькасцю канцэнтратаў і кормасумессю. Абавязкова ўся жывёла атрымлівае сілас, сянаж  і  злакабабовыя травы. Канцэнтраты рагулям даюць перад выхадам на пашу,  мінеральныя дабаўкі — калі вяртаюцца на ферму.


— На пашы абавязкова знаходзяцца вада і соль. Уважліва сочым за рацыёнам   кароў, бо  любыя адхіленні могуць  адмоўна адбіцца на выніках атрымання малака, — адзначае намеснік дырэктара па вытворчасці Ала Сачак. — На  дадзены  момант  сярэднясутачны надой на карову па гаспадарцы складае 13,9 кілаграма. Гэтай парой неабходна  даіць больш, таму мы і практыкуем дзённы выпас дойнага статку малочнатаварнага комплексу “Пярэжыр”.  На многіх такіх  комплексах жывёла не выпасаецца, аднак свежае паветра, сонейка і сакавітыя травы спрыяюць аздараўленню рагуль і станоўча  ўплываюць на іх стан.



Васіль Бачыла.


Дойны  статак  на   комплексе складае 627 кароў. З самай раніцы іх  трэба накарміць.  З  гэтай задачай хутка спраўляюцца Дзмітрый Ваўчок і Пётр Дзядзюля.


— Дзякуючы працы гэтых людзей, я заўсёды ўпэўнена,  што жывёла  своечасова будзе накормлена.  Дзмітрый Ваўчок у гаспадарцы з 1993 года, Пётр Дзядзюля — з 1973 года. За іх плячыма багаты  вопыт, з такімі людзьмі прыемна працаваць, — працягвае Ала Аляксандраўна.


Адказна да сваіх абавязкаў  падыходзяць і  жывёлаводы. У дзень, калі мы  завіталі ў гаспадарку, тут віншавалі  з  юбілеем вопытнага  пастуха  Васіля  Бачылу.  37 гадоў ён працуе ў сельгасарганізацыі. Жыве ў вёсцы Лешніца, штодзень на ферму “Зазер’е”, якая размяшчаецца ў васьмі кіламетрах, ідзе пешшу.



Пётр Дзядзюля.


— Рух — гэта жыццё. Нават калі  прапануюць  пад’ехаць на машыне, я адмаўляюся, — з усмешкай гаворыць Васіль Міхайлавіч.   —   У   сельскую гаспадарку я  прыйшоў  па  прыкладзе бацькоў, якія працавалі на ферме ў Лешніцы. Там жа пачынаўся і мой працоўны шлях. Праца ў мяне нялёгкая, але я прызвычаіўся і ні на што б яе не змяніў. Да таго ж вельмі люблю жывёлу.


Дзеля атрымання высокіх надояў стараюцца і механізатары, якія актыўна вядуць  нарыхтоўку  кармоў.  Якасны  сянаж  —  безумоўная    падтрымка    ў   дасягненні  добрых   вытворчых   вынікаў  у  жывёлагадоўлі.


Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»