Официальный сайт
Официальный сайт
Главная English version Карта сайта
<##lang_search>
Главная  >  Урожай - 2017
Урожай - 2017
20.06.2017
Маладыя механізатары атрымалі ўзнагароды


Паўла Валасевіча віншуюць Анастасія Мацвеева і Святлана Бачыла.


Заслужаныя ўзнагароды за працу нядаўна атрымалі маладыя механізатары, якія дасягнулі лепшых вынікаў у раёне падчас пасяўной кампаніі. Сёлета на розных відах палявых работ сярод моладзі вызначыліся чатыры лідары. Віншаванні і падарункі яны прымалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Кацярыны  Касмольскай і галоўных спецыялістаў аддзела  Анастасіі  Мацвеевай  і  Святланы  Бачыла.



Сяргей Валенда.


Сяргей Валенда з ААТ “Голацк”  — у ліку лепшых у раёне на ўнясенні мінеральных удабрэнняў. Для механізатара прыезд у поле гасцей быў нечаканым. Малады чалавек працуе ў гаспадарцы больш за 10 гадоў. У яго асабістай скарбонцы працоўных дасягненняў гэтая ўзнагарода не першая:  у 2016  годзе  Сяргей  быў  лепшым у раёне на гэтым відзе палявых  работ.


— Заўсёды  прыемна атрымліваць  віншаванні  і  падарункі, —  гаворыць  Сяргей  Валенда.  —  Безумоўна,  гэта стымул і  далей працаваць лепш. Два гады  таму атрымаў  новы трактар, на ім камфортна  працаваць.


Гэтымі днямі механізатар быў заняты на  падкормцы пшаніцы.



Сяргей Голуб.


На ўнясенні   мінеральных   удабрэнняў  лепшых  вынікаў  дасягнуў  таксама  Сяргей Голуб з сельгасфіліяла “Дрычын”. Ён  першы год працуе ў гаспадарцы, аднак ужо праявіў сябе старанным і  адказным  механізатарам.  Узнагарода ад аддзела ідэалогіі, культуры і па  справах  моладзі  райвыканкама  для   Сяргея   не  першая.


— Падчас навучання ў Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы я тры гады працаваў на жніве і  адзін раз стаў лепшым маладым  камбайнерам, — расказвае  Сяргей  Голуб. —  Заўсёды  прыемна  атрымліваць   падарункі за справу, якую любіш.



Сяргей Дрынеўскі.


Лепшы  механізатар  на  падрыхтоўцы   глебы  —  Сяргей   Дрынеўскі з СУП “Дукора-Агра”.


— Сем гадоў таму ў гэты ж дзень ад кіраўніцтва гаспадаркі я атрымаў дом, сёння зноў прыемная падзея, — гаворыць Сяргей. — Мой бацька ў свой час працаваў трактарыстам у сельгасарганізацыі, быў сярод перадавікоў. Да працы я прывучаны з дзяцінства. Апошнія два гады  займаюся падрыхтоўкай глебы, раней працаваў з пасяўным агрэгатам.


Як лепшы сейбіт узнагароду атрымаў Павел Валасевіч з ААТ “Аграсімвал”. Гэта яго трэці  сельскагаспадарчы сезон.


Сяўба яравых збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыі даўно завершана. Зараз Павел рыхтуе глебу пад сяўбу  кукурузы.


Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Все новости рубрики
© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»