Старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта
КАЛЯДА ВІКТАР МІХАЙЛАВІЧ
тэл. +375 (1713) 3-51-66, +375 (1713) 3-53-59
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў вёсцы Ілля Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1998 годзе скончыў гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці "аграномія". З 1999 па 2002 год - начальнік кааператыва № 2 калгаса імя Кірава Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 2002 па 2007 год галоўны аграном калгаса імя Кірава (у 2003 годзе перайменаваны ў СВК "Чурлены"). З 2007 па 2010 год - старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Сцешыцы" Вілейскага раёна Мінскай вобласці (у 2010 годзе рэарганізаваны ў ААТ "Сцешыцы").
У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам». З 2010 па 2014 год - дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Сцешыцы" Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 2014 па 2019 год старшыня Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці. Са студзеня 2019 года - старшыня Пухавіцкага райвыканкама.
ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПУХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
МАЕЎСКІ АЛЯКСАНДР АНАТОЛЬЕВІЧ
тэл. +375(1713)3-50-15, +375(1713)6-02-11
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі».
З 2000 па 2001 год - галоўны інжынер, тэхнагляд па капбудаўніцтве ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама.
З 03.2001 па 10.2001 - старшыня калгаса ім. Чапаева Пухавіцкага раёна.
З 2001 па 2010 год - галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду - галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду раёна ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама.
З 2010 па 2014 год - галоўны інжынер-дзяржінспектар Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнаглядам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 2014 па 2017 год - намеснік начальніка Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання дзяржінспектара галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 2017 па 2020 год - намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 01.2020 па 12.2020 - начальнік аддзела дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2020 года - першы намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.
Намеснік старшыні пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта
ЛІТВІНЧУК НАТАЛЛЯ ВАСІЛЬЕЎНА
Нарадзілася ў 1980 годзе ў горадзе Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 2003 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2009 годзе - Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; банкаўская справа».
З 06.2003 па 07.2003 - бухгалтар калгаса «Земляроб».
З 2005 па 2006 год - спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце аддзялення №525/274 АСБ «Беларусбанк».
З 2006 па 2009 год – спецыяліст па аперацыйна-касавай працы аддзялення №625 ААБ «Беларусбанк» Пухавіцкага раёна.
З 2009 па 2015 год - начальнік планава-вытворчага аддзела філіяла ДЭУ-68 РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» Пухавіцкага раёна.
З 2015 па 2016 год - начальнік планава-вытворчага аддзела УП «Жылцепласэрвіс» КХ Пухавіцкага раёна.
З 2016 па 2018 год – намеснік дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КХ Пухавіцкага раёна.
З 05.2018 начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, г.Мінск.
З кастрычніка 2019 года - намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.
Намеснік старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта
ЧАРНЫШОВА НАТАЛЛЯ АНАТОЛЬЕЎНА
тэл. +375 (1713) 3-50-07
Нарадзілася ў 1976 годзе ў вёсцы Бабровічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачала ў 1996 годзе выхавальнікам Валожынскай беларускай гімназіі г. Валожына Мінскай вобласці. У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». З 2002 па 2005 год працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Валожына» Мінскай вобласці. У 2005 годзе прызначаная дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Валожына». У 2010 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае ўпраўленні сацыяльнай сферай». З 2013 па 2017 год займала пасаду начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
З мая 2017 года - намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама.
Намеснік старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта
Сугак Аляксандр Рыгоравіч
тэл. +375 (1713) 3-54-18
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў в. Сугакi Гомельскай вобласці.
У 1995 годзе скончыў Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт. У 2011 годзе - установу адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»
1995 - 1996 - галоўны інжынер калгасу «Навапольскі» Пухавіцкага раёна.
1996 - 1997 - менеджэр прамыслова-вытворчага прадпрыемства «ПрамТэхСэрвіс» г. Мар'іна Горка.
У 1998 годзе працоўную дзейнасць працягнуў старшым інспектарам дарожна-патрульнай службы ДАІ аддзела ўнутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама.
2004 - 2016 - начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама.
2016 - 2018 - намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама.
у 2018 прыняты на пасаду начальніка аддзела аховы, памочніка дырэктара па пытаннях бяспекі ААТ «Рудзенск».
З чэрвеня 2020 года - намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама
Кіраўнік спраў Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта
БЕЛЬСКАЯ ЛЮДМІЛА АЛЯКСАНДРАЎНА
тэл. +375 (1713) 6-04-82
Нарадзілася ў 1961 годзе ў вёсцы Зацішша Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачала ў 1978 годзе рабочай ДЭУ-746 вытворчага ўпраўлення «Аўтамагістраль», г.Мар'іна Горка Мінскай вобласці. У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1984 па 1987 гады працавала юрыстам Смалявіцкай райсельгастэхнікі, юрыстам Смалявіцкага райаграпрамснаба Мінскай вобласці. З 1987 па 2000 год - юрыст, галоўны юрысконсульт Пухавіцкага райвыканкама Мінскай вобласці. 2000-2002 гады - намеснік кіраўніка спраў Пухавіцкага райвыканкама, 2002-2007 гады - намеснік кіраўніка спраў, начальнік аддзела па прававой рабоце і арганізацыі прыёму грамадзян Пухавіцкага райвыканкама.
З ліпеня 2007 - кіраўнік справамі Пухавіцкага райвыканкама.